ШТО ПЕРАЖЫТА — НЕ ЗАБЫТА

У Кручу майскім днём наведаліся старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Арашкаў і адказны сакратар Лідзія Сазановіч, каб яшчэ раз павіншаваць са святам Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Адама Віктаравіча Старавойтава. Ветэрану ўручылі невялікі падарунак – прадуктовы пакет.

У Кручу майскім днём наведаліся старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Арашкаў і адказны сакратар Лідзія Сазановіч, каб яшчэ раз павіншаваць са святам Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Адама Віктаравіча Старавойтава. Ветэрану ўручылі невялікі падарунак – прадуктовы пакет.
Вельмі расхваляваўся Адам Віктаравіч, сустракаючы гасцей, радаваўся, што не забываюць, запрашаў у хату. Жыве цяпер былы партызан з сям’ёй дачкі Наталлі.
А ў памяці яго назаўсёды родная хата ў вёсцы Дарожкавічы, дзе нарадзіўся і вырас. Хаты той даўно ўжо не існуе на свеце. У 1943 годзе спалілі яе фашысты. Памятнай жнівеньскай раніцай карнікі знішчылі 84 двары, за-гінулі 33 мірныя жыхары.
–Вось што нарабіла вайна праклятая, — мовіў Адам Віктаравіч, не ў сілах стрымаць слёз. – Столькі бяды прынесла яна на нашу зямлю. А мы толькі-толькі пачыналі жыць добра, калгасы стварыліся, дзеці ў школах вучыліся. Я да вайны закончыў восем класаў, уступіў у камсамол. Усё абарвалася ў адну хвіліну. Нядзельным днём 22 чэрвеня 1941 года, — працягваў ён успаміны далей, — я вяртаўся разам з будаўнікамі з вёскі Паўлавічы, дзе дапамагаў грузіць лес на будоўлю новай хаты. Па дарозе сустрэлі старшыню сельскага Савета, які быў вельмі ўзрушаны.
–А вы што, нічога не ведаеце, — пачаў ён, — вайна пачалася.
Я вярнуўся ў Дарожкавічы і ўсё не мог усвядоміць тое, што адбылося. Наступнымі днямі праводзілі на фронт мабілізаваных мужчын, пастухі пагналі на Усход статак калгасных кароў.
А тыдні праз два праз вёску прайшлі немцы. Незадоўга да таго дадому ў Дарожкавічы вярнуліся дзве мае замужнія сястры з дзецьмі: адна — з Мінска, другая – з Хра-лішчава. Іхнія мужы ў першыя дні вайны пайшлі на фронт. Сёстры наладзілі сувязь з партызанамі. А мой стрыечны брат Фёдар Старавойтаў стаў камісарам атрада брыгады С. Жуніна. Партызаны амаль кожную ноч наведваліся ў нашу хату. А прабіраліся яны ў вёску праз калгасны сад, які прымыкаў да нашай сядзібы. У вайну сад ніхто не даглядаў, стаў ён глухім, закінутым, пад яблынямі на ўрадлівай зямлі парасло пустазелле. Партызанам было вельмі зручна дабірацца праз яго ў вёску з Гатоўшчын-скага лесу.
Адам Віктаравіч замоўк на хвіліну, нешта прыпамінаючы. Можа, бачылася яму, як цвітуць у садзе яблыні, тым садзе, па мягкай мураве якога бегаў хлапчуком басанож, дапамагаў збіраць увосень жанчынам белабокія антонаўкі. А можа, нешта іншае прыпомнілася ветэрану, напрыклад, тое, што падштурхнула рашуча: трэба ісці ў партызаны.
У хату Старавойтавых наведаўся паліцай, які добра ведаў, што да вайны Адам быў сакратаром камсамоль-скай арганізацыі.
–А ты білецік свой спаліў ці захаваў? – запытаў, загаварыў ён хціва. – Калі хочаш жыць, то да заўтрашняга дня перадай мне спіс усіх камсамольцаў.
Адам папярэдзіў хлопцаў аб небяспецы, а ноччу пайшоў у атрад. Спачатку стаяў хлопец на партызанскім пасту, ахоўваў лагер. А потым яго залічылі ў стралковы ўзвод. А яшчэ крыху пазней – у конную разведку.
–Мы па аднаму ніколі не хадзілі, — успамінае Адам Віктаравіч. – Адпраўлялася ў разведку па некалькі чалавек з атрада. Двое заставаліся ў засадзе, астатнія прабіраліся ў населеныя пункты, туды, дзе размяшчаліся нямецкія гар-нізоны. Я быў шчупленькі, невысокага росту, хадзіў па вёсцы пад выглядам жабрака. У кожнай вёсцы ў партызан былі свае людзі – сувязныя. Яны перадавалі ў атрад важныя звесткі. Неаднаразова нарываліся партызанскія разведчыкі на нямецкія засады, смерць хадзіла след у след.
–Ужо перад самым вызваленнем, — працягваў расказваць Адам Віктаравіч, — нашу конную разведку адправілі на Пераселле, далі заданне даведацца, па якім шляху адступаюць немцы. Там мы нарваліся на ворагаў і ледзь не загінулі. Шлях да сваіх быў перакрыты, ехалі ў бок Клёўкі, дзе сустрэліся з байцамі з атрада Грышына. З імі ішлі на Бялынічы, а далей нам загадалі вяртацца ў Круглае. У ваенкамаце нас залічылі ў знішчальны батальён. На конных калёсах аб’язджалі мясцовасць, правяралі, ці не хаваюцца дзе немцы. Пасля я трапіў у групу, якую набіралі для службы ў міліцыі: стаў участковым на ўчастку Шапялевічы, Сіманавічы, Стаі , Старае Палессе. Выручала тое, што добра ведаў людзей у гэтых вёсках.
Потым паехаў у Мінск, вывучыўся на кінамеханіка. А суджаную сустрэў у родным раёне. Яўгенія працавала загадчыцай хаты-чытальні ў Прыганях.
Выгадавалі Старавойтавы чацвёра дзяцей, радуюць цяпер дзядулю ўнукі і праўнукі. Адна горыч на душы – няма ўжо побач Яўгеніі Мікалаеўны, пайшла яна з жыцця.
Цішыня над вёскай Круча,цішыня на ўсёй зямлі, адцвітаюць сады, абсыпаюцца белыя пялёсткі яблынь, кранаюцца твару ветэрана. А ён стаіць на сваёй зямлі, наталяецца спакоем, які сам калісьці здабываў у праведнай барацьбе.
С. ВАРАПАЕВА.

Последние новости

Официально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Культура

В Минкультуры рассказали, кто выступит на гала-концерте мастеров искусств “Время выбрало нас”

24 апреля 2024
Официально

Лукашенко рассказал, каким достижением национальной демократии гордится больше всего

24 апреля 2024
Официально

Лукашенко о делегатах ВНС: национальная совесть, глас народа

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
Калейдоскоп

Гороскоп на 24 апреля

24 апреля 2024
Калейдоскоп

Кулинарный блогер поделилась рецептом вкусного домашнего лимонада

24 апреля 2024
Здоровье

Европейская неделя иммунизации проходит в Могилевской области

24 апреля 2024
В мире

Во Франции выявлено рекордное число случаев завоза лихорадки денге перед Олимпиадой

24 апреля 2024
Качество. Экономика. Эффективность

На молочно-товарной ферме «Михейково» КСУП «Круглянский-Агро» работают  с  уверенным  плюсом

24 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

Книга «Гонар і слава зямлі Круглянскай» передана в районный историко-краеведческий музей

24 апреля 2024
Актуально

На Круглянщине прошел республиканский субботник

22 апреля 2024
Актуально

В Круглянском районе прошел субботник

12 апреля 2024
Актуально

Представители Круглянского района сегодня отправились на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Общество

Коллектив МТФ Ольшаники ОАО «Круглянский Рассвет»: «Хороший  результат – это  главное»

19 апреля 2024
Актуально

График работы – удобный

17 апреля 2024
Культура

Праздник мастерства и вдохновения

15 апреля 2024
Культура

В Круглом состоялся отчетный концерт детской школы искусств

24 апреля 2024